У Беларусі пабудуюць 16 сацыяльных жылых дамоў пры падтрымцы кітайскага капіталу

27 августа 2016

На тыдні ў Віцебску заклалі падмурак першага беларуска-кітайскага дома. Хутка ў мікрарараёне Білева-3 з'явіцца дзесяціпавярховы дом на 120 кватэр.

Уладзімір Белавус, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама: "На першым этапе ў вобласці будуць пабудаваныя два дамы: адзін у Віцебску, другі ў Оршы. Тэрмін здачы аб'ектаў - люты-май 2017 года. Другі этап праекта прадугледжвае будаўніцтва яшчэ чатырох дамоў".

Генпадрадчык па ўзвядзенні сацыяльнага жылля ў Віцебску і Оршы - кітайская кампанія, але гэта не пазбавіць работы айчынных будаўнікоў. Замежныя спецыялісты акажуць дапамогу на інжынерным ўзроўні, усё астатняе - задача нашых спецыялістаў.