У праваслаўных сёння куцця

6 января 2018

У праваслаўных сёння куцця - пярэдадзень свята Нараджэння Хрыстовага. Вернікі ў чаканні першай зоркі - яна, як і Віфлеемская, абвесціць радасную навіну аб нараджэнні Ісуса. Менавіта да куцці заканчваецца саракадзённы пост. Назва свята паходзіць ад традыцыйнай стравы - пшанічнай або рысавай кашы, якую гаспадыні гатуюць на вячэру і першай падаюць на стол.