Тураўскі малочны камбінат пашырае геаграфію экспарту

4 июня 2016

У стадыі распрацоўкі - кантракты з Азербайджанам і Арабскімі Эміратамі. Маладое прадпрыемства ўсяго за тры гады існавання дасягнула значных вынікаў. Тут выпускаюць сыр мацарэла, рыкота, маскарпонэ. Усе тэхналогіі адпавядаюць еўрапейскім стандартам, а таму попыт на прадукцыю расце.

Сёлета плануецца запуск другой лініі на Тураўскім камбінаце, а ў перспектыве - выхад на 400 тон перапрацоўкі малака за суткі.