Сталіца набывае новы выгляд да свайго юбілею

29 июля 2017

Праводзяць не толькі добраўпарадкаванне і азеляненне вуліц. Аднаўляюць і аб'екты транспартнай інфраструктуры. У цэнтры Мінска зараз ідзе рэканструкцыя пуцеправода над вуліцай Нямігай. Там рамантуюць бетонныя апоры, цалкам заменяць агароджу. З'явіцца і дадатковае асвятленне. Таксама канструкцыя стане зручнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Панізяць бардзюры і ўсталююць тактыльныя пліты для жыхароў са слабым зрокам.

Завершаць рэканструкцыю да Дня горада. Акрамя таго, сёлета адрамантуюць пуцеправод на праспекце Жукава.