Салодкі бум к Новаму году

9 декабря 2017

Кандытарскія фабрыкі падрыхтуюць паўтара мільёна набораў цукерак. Палова ласункаў ужо трапіла на прылаўкі магазінаў. Выбар вялікі - каля ста пяцідзесяці відаў. Зрабіць пакупкі можна будзе як у гандлёвых цэнтрах, так і на калядных кірмашах. У перадсвяточныя і святочныя дні магазіны падоўжаць працу: некаторыя ўвогуле будуць адкрытыя кругласутачна.

Мінская вобласць стане лідарам ёлачных базараў - стартуюць яны васямнаццатага снежня. Усяго ў краіне запланавана звыш тысячы зялёных кірмашоў. Метровае дрэва будзе каштаваць ад сямі рублёў, а больш высокае - на тры метры - абыдзецца ў адзінаццаць. 



Зараз чытаюць