Сянно сёлета будзе прымаць абласное свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі"

4 июня 2016

Больш за 180 аб'ектаў плануюць аднавіць у горадзе і раёне. Значныя пераўтварэнні чакаюць цэнтральную плошчу райцэнтра з сумежнай тэрыторыяй. Правядуць капітальны рамонт школ, раённага Дома культуры. Новы выгляд набудзе фізкультурна-спартыўны комплекс. У падарунак жыхары Сянно атрымаюць і новы будынак ЗАГСа.

Да таго ж у горадзе і раёне правядуць капітальны рамонт жылога фонду. Прывядуць у парадак дваровыя тэрыторыі, вуліцы, паркі і скверы.