Сем незабыўных канцэртаў “Залатога шлягера” прапаноўвае гледачам "Беларусь 3"

28 октября 2017

Міжнародны фестываль "Залаты шлягер" сабраў у Магілёве папулярных выканаўцаў эстрады розных гадоў. Вядомыя і любімыя многімі пакаленнямі імёны: Ядзвіга Паплаўская, Ігар Карнялюк, Аляксандр Малінін і Аляксандр Сяроў. А яшчэ гурт “Джой” з Аўстрыі, знакамітая “Бакара”, ансамблі “Сіняя птушка” і “Добрыя маладцы”. Дарэчы, аўтару знакамітай песні “Людзі сустракаюцца” - беларускаму паэту Алегу Жукаву - сёлета споўнілася 80 гадоў. У яго адрас падчас “Залатога шлягера” прагучалі асабістыя віншаванні.

Сем незабыўных канцэртаў “Залатога шлягера” прапаноўвае гледачам Белтэлерадыёкампанія. З 29 кастрычніка іх можна ўбачыць на тэлеканале “Беларусь 3”.