Самая магутная ў Беларусі біягазавая ўстаноўка ў наступным годзе можа з'явіцца на палігоне Трасцянецкі

18 августа 2018

Інвестары - беларуска-швейцарская кампанія - ужо каля дзесяці гадоў займаюцца развіццём альтэрнатыўнай энергетыкі і пераўтвараюць звалачны газ у так званую зялёную электраэнергію. Зараз новы праект па будаўніцтве біягазавай станцыі на Трасцянецкім праходзіць грамадскае абмеркаванне. Калі праект будзе прыняты гараджанамі, будзе перагорнутая яшчэ адна старонка маштабнага пераходу Беларусі на рэйкі зялёнай эканомікі.

Надзея Сербіненка разабралася, як са смецця атрымліваюць экалагічна чыстую энергію (відэа).