Стан жанчыны пасля акта самаспалення медыкі ацэньваюць як цяжкі

9 июня 2017

Стан жанчыны, якая спрабавала сёння ажыццявіць акт самаспалення ў Гомелі, медыкі ацэньваюць як цяжкі. Здарэнне адбылося на прадпрыемстве "Камінтэрн", дзе яна працавала прыбіральшчыцай. 55-гадовая гамяльчанка зайшла на прахадную ўжо аблітая лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпаліла сябе. Выратаваў яе рабочы, які займаўся рамонтам турнікета. Накінуў коўдру і збіў полымя. Жанчыну шпіталізавалі. У яе 50 % апёкаў цела, пацярпелая знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Уладзімір Кавалёў, загадчык аддзялення 1-й гарадской клінічнай бальніцы г. Гомеля: "Са слоў пацыенткі, калі яна паступала, знаходзілася ў прытомнасці і каменціравала, што знаходзілася на лячэнні ў аддзяленні дзённага знаходжання Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы".

Пётр Афончанка, генеральны дырэктар ААТ "Камінтэрн": "Добра ведаю гэтага чалавека. Я яе асабіста ведаў, пытаў: "Света, як справы?". Яна гаварыла, што ўсё добра". Таму для мяне гэта шок, такая вялікая нечаканасць. Былі дзівацтвы, таму што дочкі тэлефанавалі, прасілі, панаглядайце за мамай, у яе нейкая праблема па псіхіцы".

Урачы не выключаюць, што гэты стан стаў вынікам нядаўняй смерці мужа пацыенткі. Падрабязнасці здарэння будуць высвятляць следчыя, прызначаны шэраг экспертыз.