Рэзкіх пад'ёмаў вады ў Гомельскай вобласці не назіраецца

9 марта 2019
Палескі рэгіён - на кругласутачным кантролі! Перадумоў для сур'ёзнай паводкі пакуль няма, і рэзкіх пад'ёмаў вады ў Гомельскай вобласці не назіраецца. На самай праблемнай рацэ – Прыпяці - узровень расце ў сярэднім на 5 сантыметраў за суткі. Пры гэтым прадугледжаны ўсе меры бяспекі. Абследаваны і прыведзены ў тэхнічна спраўны стан дамбы. Праводзіцца інфармацыйная работа з жыхарамі патэнцыяльна небяспечных раёнаў - Жыткавіцкага і Петрыкаўскага. У кожным буйным населеным пункце ў інтэрнатах вызначаны месцы для рассялення людзей.

Аператыўныя службы ў гэтыя дні праводзяць вучэнні па рэагаванні на паводкавыя здарэнні. У Гомельскай вобласці сфарміравана каля 20 зводных атрадаў па ратаванні.