Не стала народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай

3 Студзеня 2018

Сёння не стала народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай. Больш як 30 гадоў дырыжор узначальвала Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Шырмы.

Дзякуючы яе старанням, калектыў дабіўся сусветнага прызнання і стаў нацыянальным набыткам. Саму ж Яфімаву называлі "геніем харавой музыкі". Людміла Барысаўна нарадзілася ва ўкраінскім горадзе Горлаўка, юнацтва правяла ў Санкт-Пецярбургу, а яе прафесійнае станаўленне прайшло ў беларускай сталіцы. Менавіта нацыянальнай музычнай аўтэнтыцы Яфімава надавала асаблівую ўвагу. Педагог з 20-гадовым стажам стварыла канцэртны хор у Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі. Летась народная артыстка адзначыла 80-гадовы юбілей. Да лістапада яна не пакідала дырыжорскі пульт.

Развітанне з Людмілай Яфімавай пройдзе 5 студзеня ў Белдзяржфілармоніі з 11 да 13 гадзін. Пахаваюць народную артыстку Беларусі на Усходніх могілках.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя