Радзівілы прымаюць гасцей

17 декабря 2016

Незвычайная экскурсія па Нясвіжскім замку - прыгоды ў патаемных пакоях і княжацкіх залах. Пазнаёміцца з гісторыяй Радзівілаў турыстам дапамагаюць квэсты. Інтэрактыўная гульня адначасова разлічана на 80 чалавек. І гэта  бадай адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў памяшканнях замка. Падняцца на самы верх вежы або спусціцца ў падзямелле, поўнае легенд.

Да навагодніх свят гістарычны фармат карпаратыўнага адпачынку прапануюць калектывам кампаній і прадпрыемстваў.