Буйнога наркагандляра затрымалі ў беларускай сталіцы

3 апреля 2018

Бралі збытчыка ў яго кватэры. У 28-гадовага мужчыны выявілі амаль што наркааптэку. Дома дылер захоўваў 380 грамаў альфа-ПВП - гэта каля 2 000 доз, а таксама гашыш. Папярэдне, раслінны наркотык мужчына набываў для сябе. Прадавец псіхатропаў працаваў на адзін з інтэрнэт-магазінаў і выконваў ролю закладчыка. У Мінску дылер працаваў некалькі месяцаў.

Аляксандра Папова, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама:

"Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што фігурант ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за збыт наркотыкаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Зараз у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён узяты пад варту".

Зараз праваахоўнікі высвятляюць, дзе закладчык закупляў тавар для сваёй працы. Вядома, што затрыманы з'яўляўся рознічным гандляром.