Вытворчасць малака - аснова эканомікі сельгаспрадпрыемстваў Брэсцкай вобласці

30 января 2016

Рэгіён - адзін з лідараў малочнай жывёлагадоўлі ў нашай краіне. Вынікі работы галіны за мінулы год падвялі на семінары-нарадзе ў Пружанскім раёне.

А таксама вызначылі задачы на новы год. З падрабязнасцямі - Людміла Салдзіна. Малочна-таварны комплекс "Мурава" – адзін з лепшых у Пружанскім раёне. Пагалоўе тут - больш за дзве тысячы, палова - дойны статак. Амаль усё малако экстра-класа. Спецыялісты кажуць: "Сакрэт поспеху, просты".

На прыкладзе малочна-таварнага комплексу "Мурава" ўдзельнікі семінара разгледзелі работу па выкананні тэхналогій у жывёлагадоўлі, азнаёміліся з арганізацыяй дыферэнцыраванага кармлення кароў у залежнасці ад іх дзялення па тэхналагічных групах.

Зімоўка жывёлы сёлета праходзіць у няпростых умовах – з-за засушлівага лета было нарыхтавана менш кармоў. Таму задача - за кошт тэхналагічнай дысцыпліны на месцах не знізіць тэмпаў вытворчасці малака ў рэгіёне.

А леташнія паказчыкі работы галіны высокія. Вобласць займае першыя пазіцыі ў малочнай жывёлагадоўлі краіны.

Не ўступіць са сваіх пазіцый – задача і на гэты год. Сёлета ў вобласці працягнецца работа па рэканструкцыі і будаўніцтве малочна-таварных ферм. Як пазначылі спецыялісты, у вытворчасці малака будучыня за высокатэхналагічнымі комплексамі.

Больш дэталёва работу жывёлагадоўчай галіны абмеркавалі на пленарным пасяджэнні. Акцэнт быў зроблены на рабоце раёнаў, якія знізілі аб’ёмы вытворчасці малака, - такія, як Драгічынскі, Кобрынскі. А галоўнае, вызначылі меры, якія неабходна прыняць для нарошчвання тэмпаў.