Пазнаёміцца з культурай Лацінскай Амерыкі, не пакідаючы межаў Мінска

6 сентября 2018

У сталіцы праходзіць выстава, прысвечаная 25-годдзю партнёрства Беларусі і Эквадора. Экспазіцыя размясцілася ў Нацыянальным гістарычным музеі і налічвае каля ста карцін. Вядомыя мастакі і фатографы імкнуліся адлюстраваць падобныя рысы двух народаў.

Юлія Крыўдзюк, куратар выставы: "Два мастакі - Педра Вальдыўеса і Юрый Падолін аб'ядналі свае намаганні, каб паказаць, якая цудоўная краіна Эквадор. Нягледзячы на тое, што яна знаходзіцца далёка ад нас - у Лацінскай Амерыцы, яна можа быць і далёкая ад нас геаграфічна, але вельмі блізкая і цёплая нам па жыцці, па духу. Мы пастараліся зрабіць вялікую выставу ў нашым гістарычным музеі для таго, каб падкрэсліць, што гісторыя дыпламатычных адносін заўсёды выліваецца ў нейкае сяброўства".

Такая сумесная выстава праходзіць упершыню і працягнецца да 18 верасня.