Набыць сувенір з нацыянальным каларытам і скласці турыстычны маршрут

17 июня 2017

У сталіцы адкрыты першы інфатуркіёск з бясплатнай інфармацыяй для гасцей. У павільёне на чыгуначным вакзале тры дзясяткі розных даведнікаў пра кафэ, экскурсіі і славутасці Мінска. А сувеніры hand made прапанавалі рамеснікі. За некалькі дзён паслугамі кіёска скарысталіся паўтары сотні гасцей. У асноўным гэта беларусы з іншых гарадоў і замежныя турысты.

Сёлета Мінск адкрые і другі павільён з даведачнай інфармацыяй. Размесціцца ён у Верхнім горадзе ля гарадской ратушы.