Прадпрыемствы Мінска актыўна развіваюць вытворчы турызм

18 июня 2016

Як збіраюць знакамітыя трактары, аўтобусы, тралейбусы, дзе шыюць адзенне і пякуць хлеб - пра ўсё гэта могуць даведацца турысты падчас наведвання прадпрыемстваў. Экскурсаводы расказваюць і пра гісторыю ўзнікнення той ці іншай вытворчасці. А на харчовых фабрыках - у праграме тура - дэгустацыя прадукцыі. Усяго ў Мінску 15 прадпрыемстваў гатовы прымаць экскурсантаў.

Прамысловы турызм становіцца ўсё больш папулярным ва ўсім свеце. Для турыстаў - гэта магчымасць пашырыць кругагляд, а для кампаній - спосаб павысіць імідж, а ў выніку, турыстычную прывабнасць горада.