Пінск афіцыйна стаў культурнай сталіцай Беларусі-2019

2 февраля 2019

Падчас цырымоніі перадачы эстафеты ад Наваполацка палескі горад атрымаў нямала падарункаў. Перададзены сімвалічны ключ, на якім намаляваны ўсе 10 гарадоў - удзельнікаў акцыі за час яе існавання. Пінск абраны цэнтрам культурных мерапрыемстваў гэтага года невыпадкова. Сталіца Палесся багатая на гісторыка-архітэктурную спадчыну, тут існуе адзіная ў Беларусі лютневая школа і каля паўсотні мастацкіх калектываў. 

На працягу года запланавана звыш 400 культурных ініцыятыў - конкурсы, фестывалі, выставы. Адна з першых падзей адбылася - гэта традыцыйнае гашэнне маркі «Пінск - культурная сталіца». Да гэтай даты выпушчаны таксама лімітаваныя (тыражом 20 тысяч) канверты з выявай горада.