Першы шматкватэрны дом, пабудаваны з дзяржпадтрымкай, здалі ў Клімавічах

13 августа 2016

Першы шматкватэрны дом, пабудаваны з дзяржпадтрымкай, прадугледжанай указам № 235 аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, сёння афіцыйна здалі будаўнікі ў Клімавічах. 60 сем'яў з ліку жыхароў райцэнтра ўжо ў найбліжэйшыя дні змогуць стаць навасельцамі. Умовы крэдытавання такога будаўніцтва, як, зрэшты, рэканструкцыі жылля або набыцця ў паўднёва-ўсходніх раёнах - пад 1 % на 20 гадоў. З абавязковым вядзеннем працоўнай дзейнасці на працягу наступных 10 гадоў. Гэта прадугледжана ўказам. Да таго ж да канца года ў Клімавічах будзе створана каля паўсотні новых працоўных месцаў.

Што тычыцца перспектыў ільготнага крэдытавання будаўніцтва ў паўднёва-ўсходніх районах, то да канца года ў кожным з іх будзе пабудавана па адным новым шматкватэрным доме.