Музей народнай архітэктуры і побыту прыняў знакаміты фестываль Камяніца

8 сентября 2014

Свята ў Строчыцах прайшло шосты раз і сабрала прыхільнікаў нават з-за мяжы. Як сёння захоўваюць ідэю нацыянальнай культуры і самабытнасці, раскажа Наталля Бардзілоўская.


Фестываль, дзе ўсё па-беларуску: словы, мелодыі, танцы, гульні, кірмаш народных рамёстваў і, вядома ж, касцюмы. Арганізатары этнафэсту Камяніца прыдумалі асаблівыя заахвочванні і ўзнагароды таму, хто прыйдзе на свята ў нацыянальным строі.


Народны касцюм ва ўсёй разнастайнасці прадстаўленых беларускіх рэгіёнаў дадае ў малюнак фэсту фарбы яркія і самабытныя. Таму ўжо на ўваходзе ў Строчыцы для тых, хто ўнёс у сваё адзенне хаця б маленькі нацыянальны элемент, - скідка на білет, а потым - ёсць шанц атрымаць прыз у конкурсе касцюмаў. Увогуле, на наступную, ужо семую Камяніцу дрэс-код плануюць увесці абавязковы. Нездарма лаўкі народных майстроў - ткачых ды вышывальшчыц - сёлета карысталіся велізарным пакупніцкім попытам!


Музей, у якім было вельмі шумна, на дзень фестывалю вуліцы імправізаванай старажытнай вёскі, экспанатам якой па 200-300 гадоў, ператварыліся ў пляцоўкі для гульняў і жартоўных спаборніцтваў. Зрэшты, год ад году фэст рэканструюе ўсё больш традыцыйных народных забаў. У марах - пачынаць Камяніцу са старажытнага магічнага абраду Ручай. Ім жа раней у Беларусі адкрывалі любое вялікае свята.


Шэсць гадоў таму этнафестываль Камяніца пачынаўся як музычны - нацыянальныя найгрышы і спевы і сёння тут - галоўнае напаўненне.


Стылізаваныя пад мінуўшчыну сучасныя рок-апрацоўкі ў суседстве з мелодыямі арыгінальных сярэдневяковых партытур. Музіцыруюць ледзь не ўсе: больш за восем тысяч гледачоў, што вольна размясціліся ля сцэны, і артысты: побач са знакамітымі этнагуртамі ў канцэрце выступілі дзесяць дзіцячых калектываў.


Свята беларускага слова, але на оўпэн-эйры ў Строчыцах гучала і нямецкія, і польскія, і ўкраінскія. Фестываль міжнародны. Сёлета ў ім удзельнічалі сем краін. Усе заробленыя сродкі арганізатары Камяніцы вырашылі накіраваць на падтрымку рэстаўрацыйных работ Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.