У Брэсце дапамогу ў падрыхтоўцы да школы атрымаюць больш за 3200 шматдзетных сем’яў

19 августа 2017

Для сям’і Ятчук падрыхтоўка да Дня ведаў - сапраўдны рытуал. Апрануць і сабраць у школу адразу 6 вучняў - задача не самая лёгкая. Сямейны бюджэт разлічваюць так, каб хапіла ўсім. Падлічана: толькі сшыткаў на год неабходна больш за тры сотні! Маці ў дэкрэтным водпуску, бацька працуе пажарным на чыгунцы. Усяго ў сям’і 9 дзяцей. Дарослая дачка вучыцца ў 10 класе, меншы школьнік – пойдзе ў трэці клас. Падрыхтавацца да школы бацькам дапамагаюць і на працоўных месцах.

Толькі ў Брэсце дапамогу ў падрыхтоўцы да школы атрымаюць больш за 3200 шматдзетных сем’яў. З гэтай мэтай стартавалі і дабрачынныя акцыі, каб дапамагчы дзецям сабрацца ў школу.