Першую серыю цыкла "Легенды сусветнага спорту" глядзіце ў 21:00 на "Беларусь 5"

10 апреля 2018

Сёння спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" пачне паказ дакументальных фільмаў аб "Легендах сусветнага спорту". Журналісты распавядуць аб атлетах, камандах і клубах, якія дасягнулі вяршынь на міжнароднай арэне. Праект закліканы распавесці тэлегледачам аб першых поспехах, узмоцненых трэніроўках і цярністым шляху да жаданых кубкаў. Будзе паказана 75 серый, усё на беларускай мове. Агучыць іх каментатар Уладзімір Навіцкі.

Першая серыя будзе прысвечана галандскаму футболу і выйдзе ў эфір сёння ў 9 вечара. Наступныя фільмы будуць паказвацца ў вячэрні час кожны аўторак і чацвер, а раніцай у сераду і пятніцу можна паглядзець паўтор.