Навагоднімі агнямі на тыдні запаліліся ўсе ёлкі краіны

16 декабря 2017

У сталіцы цэнтрам свята па традыцыі стала Кастрычніцкая плошча. Самая вялікая елка Беларусі вышынёй больш за 30 метраў упершыню ўпрыгожана святлодынамічнымі сняжынкамі і шарамі. Яны зіхацяць і днём. Незвычайныя цацкі і гірлянды ўпрыгожваюць і астатнія 28 навагодніх дрэў. Упершыню ў гэтым годзе мінчане змогуць вадзіць карагоды вакол ёлкі ў сталічным парку Уга Чавеса і каля станцыі метро “Партызанская”. На Кастрычніцкай плошчы, а таксама ля Палаца спорту ўжо зашумелі і "Калядныя кірмашы". Традыцыйна тут будуць частаваць гарачымі дранікамі і блінамі.

Стварае навагодні настрой і святочная ілюмінацыя. Гірлянды ўздоўж вуліц і праспектаў, 3Д-шары і скульптуры, якія свецяцца, зробяць вячэрнюю прагулку па Мінску па-сапраўднаму яркай.