Незвычайны груз перасёк беларуска-літоўскую мяжу

23 января 2016

Велізарная труба 50 метраў вышынёй і вагой каля 300 тон прызначана для новага цэха азотнай кіслаты прадпрыемства “Гродна-Азот”. Працуе яна пад вялікім ціскам, а таму перавозілі абсталяванне ў зманціраваным выглядзе. Сасуд выраблены ў Чэхіі. Па вадзе яго пераправілі ў Германію, адтуль у Клайпеду. А з літоўскага порта везлі на аўтапоезде з хуткасцю 10 кіламетраў за гадзіну. На шляху цягача прыйшлося адключаць электрычнасць і мяняць дарожныя знакі.

На прадпрыемстве распачата будаўніцтва фундамента для трубы. Запуск новага цэха азотнай кіслаты запланаваны на канец 2018 года.