Нацыянальная каманда WorldSkills рыхтуецца выступіць на міжнародным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства

17 августа 2019

Сёння капітану нашай зборнай урачыста перадалі флаг краіны. Нагадаем, спаборніцтвы пройдуць напрыканцы жніўня ў Казані. Там маладыя спецыялісты выступяць не толькі ў класічных кампетэнцыях -  сталярнай справе альбо цырульніцкім майстэрстве. Сёлета наша каманда прадэманструе новыя кірункі: віртуальнае мадэляванне будынкаў, прамысловы дызайн і квантавыя тэхналогіі. Менавіта дзякуючы гэтай кампетэнцыі  ў перспектыве будуць ствараць новыя працоўныя месцы і адпаведна дадатковыя адукацыйныя праграмы ва ўніверсітэтах.  Нагадаем, наша каманда ўжо ўдзельнічала ў  двух сусветных чэмпіянатах - у Сан-Паўлу і Абу-ДАбі. Новых перамог пажадаем і ў Казані. Чэмпіянат пройдзе з  22 па 27  жніўня.