Да матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША ўсяго 4 дні

5 сентября 2019
Усяго 4 дні застаюцца да гістарычнай лёгкаатлетычнай падзеі, калі ў Мінску на стадыёне "Дынама" збяруцца сусветныя лідары і легенды гэтага віду спорту, каб у двухдзённым супрацьстаянні вызначыць, хто ж мацнейшы - зборная Старога Свету або каманда зорна-паласатых. У складах абедзвюх зборных топавыя спартсмены, а кожная з 37 дысцыплін стане ўпрыгажэннем гэтага паядынку. І мы працягваем знаёміць вас з відамі спаборніцкай праграмы. Сёння  гэта пакарыцелі планкі - скакуны ў вышыню. 

Такім чынам, скачкі ў вышыню - дысцыпліна, якая прапісалася ў алімпійскай праграме вельмі даўно. Жанчыны, напрыклад, разыгрываюць медалі Гульняў з 1928 года. Мужчыны і таго больш - з 1896. Сусветны рэкорд належыць кубінцу Хаўеру Сатамаёру, які ўзяў планку ў 2 метры 45 сантыметраў. Сярод жанчын рэкардсменкай з'яўляецца спартсменка з Балгарыі Стэфка Кастадзінава. Ёй пакарылася вышыня  2 метры 9 сантыметраў. Праўда, гэтыя спартсмены свае кар'еры ўжо завяршылі. 

А вось у Мінск, каб атрымаць магчымасць узляцець вышэй, прыедуць цяперашнія лідары сезона. Прычым у складзе жаночай каманды зборнай Еўропы адразу тры прадстаўніцы топ-5. Нумар адзін - двухразовая чэмпіёнка свету Марыя Ласіцкенэ, а таксама ўкраінка Юлія Леўчанка, якая сёння займае трэці радок рэйтынгу, і пятая ў сусветным спісе наша Карына Дзямідзік. Пад стаць жанчынам і мужчыны. Абараняць каманду нашага кантынента будуць  чацвёрты ў рэйтынгу беларус Максім Недасекаў і шосты ў свеце на сённяшні дзень Ілья Іванюк, а таксама рэкардсмен Беларусі Дзмітрый Набокаў. Канкурэнцыю еўрапейцам складзе ў першую чаргу амерыканец Шэлбі Мак-Івен.