Камітэт дзяржкантролю: за 8 месяцаў года падзеж жывёлы ў краіне вырас на 111 %

28 сентября 2019

Баранавіцкі раён. На адным канкрэтным прыкладзе раскажам і пакажам, як важна быць на сваім месцы. Гэта тычыцца любой прафесіі. Але пагаворым аб кадрах у АПК. Камітэт дзяржкантролю назваў лічбы, якія прымушаюць задумацца. За 8 месяцаў года падзеж жывёлы ў краіне вырас на 111 %. Недахоп корму, несвоечасовыя прафілактычныя мерапрыемствы - цэлы комплекс недапрацовак. Многія ўжо ўдалося ліквідаваць. Каб разабрацца, хто вінаваты і што рабіць, на месца выехала Анастасія Бенедзісюк.

Свежае паветра, смачная, багатая неабходнымі вітамінамі ежа, утульнае цёплае жыллё. Словам, прафілакторый, не інакш! А яшчэ год таму карціна была кардынальна іншай. У гэтую гаспадарку Кацярына Пугач прыйшла маладым спецыялістам па размеркаванні. Успамінае: майстраваць дамы для тых, хто дае малако краіне, прыходзілася сваімі рукамі, з падручных сродкаў. Інакш было нельга.

На рарытэт у гаспадарцы ўсё яшчэ можна паглядзець. Драўляныя, яны стаяйь крыху далей ад новых боксаў. У іх па-ранейшаму жывуць цяляты. Зрэшты, на ферме запэўніваюць: да канца года ўсе «заедуць» у новыя дамы. Такія значыя змяненні, здаецца, не засталіся незаўважанымі і каровамi: яны сталі даваць больш малака. А ўсё планавая праверка Камітэта дзяржкантролю! Яна паказала: тут сістэматычна ўтойвалі падзеж жывёлы. Студзень-ліпень 2018 года - мінус 72 галавы.

Акрамя таго, скараціўся продаж маладняку прыватным асобам, што для нядбайных кіраўнікоў служыла шчылінай для ўтойвання падзяжу. Тут змяніўся кіраўнік. І, напэўна, самае галоўнае - нарэшце завяршылася будаўніцтва і ўжо ўведзена ў эксплуатацыю радзільнае аддзяленне, што дазволіла ажыццявіць замкнёны цыкл вытворчасці.

Наогул малаком ў Бабруйскім раёне займаюцца 9 сельгасарганізацый. Узровень вытворчасці белага золата ў параўнанні з мінулым годам вырас амаль на 110 %. Вырашаюць усё тыя ж кадры ў АПК - сёння па вопыт яны ездзяць у тым ліку і ў паспяховыя гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна. 

Зразумелая справа, імкнуцца яшчэ ёсць куды, але галоўнае – маршурт намечаны. І, мяркуючы па ўсім, пры такім раскладзе з яго не гатовыя сысці ўжо і тыя, хто, здаецца, не мог інакш.