У Акадэміі музыкі ўрачыста адкрылі Міжнародны харавы форум

29 апреля 2019

Галоўнае праваслаўнае свята Уваскрэсення Хрыстовага атрымала фестывальны працяг. Некалькі хвілін таму ў Акадэміі музыкі ўрачыста адкрылі Міжнародны харавы форум. Яго галоўная мэта - далучыць моладзь да найважнейшых музычных каштоўнасцяў і ўмацаваць пераемнасць пакаленняў. Фестываль на працягу чатырох дзён будзе знаёміць гледачоў з дзіцячымі і юнацкімі хорамі. Запрошаныя калектывы - з Эстоніі, Грузіі і Расіі. Сёння на сцэне Мусаргскі, Чайкоўскі і Хачатуран. Сімфанічны аркестр акадэміі выканае творы сусветных аўтараў у дуэце з лаўрэатамі міжнародных конкурсаў і стыпендыятамі спецфонда Прэзідэнта Беларусі.

Форум праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры. Заўтра ў праграме шэдэўры вакальнага мастацтва ў выкананні студэнтаў Новасібірскай кансерваторыі. А другога мая - лепшае з музычнай гісторыі Грузіі ад хору Тбіліскага ўніверсітэта.