Канстанцін Мілюкоў выступіць у адвольнай праграме чэмпіянату свету па фігурным катанні

27 марта 2021

Уся ўвага беларускіх аматараў фігурнага катання сёння засяроджана на лядовай арэне ў Стакгольме, дзе ў адвольнай праграме ў мужчынскім адзіночным катанні ў рамках чэмпіянату свету выступіць наш Канстанцін Мілюкоў. Па выніках кароткай праграмы ён, нагадаем, заняў 16 месца. Для нашага фігурыста гэты планетарны форум з'яўляецца дэбютным. "Беларусь 5" пакажа спаборніцтвы ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 13:00. Чэмпіянат свету ў Стакгольме ліцэнзійны на Алімпійскія гульні ў Пекіне.