Гродзенская крэпасць у пошуках новых турыстычных прапаноў

15 апреля 2017

У пошуках новых турыстычных прапаноў. Гродзенская крэпасць - адзін з найбуйнейшых аўтэнтычных музеяў Беларусі – помнік ваеннай архітэктуры і інжынерных тэхналогій 19 стагоддзя. Пабудаваная 130 гадоў таму, яна знаёміць з гісторыяй Першай сусветнай вайны. Між тым, першымі падрыхтаваліся да адкрыцця школьнікі і студэнты гродзенскіх універсітэтаў і гімназій - арганізавалі суботнік на адным з фартыфікацыйных збудаванняў крэпасці. Як зрабіць Гродзенскую крэпасць яшчэ больш прывабнай – меркаванні экспертаў выслухаў Дзмітрый Смірноў.

Чацвёрты форт - адзіны з фартыфікацый Гродзенскай крэпасці цалкам захаваўся да нашых дзён з часоў Першай сусветнай. Астатнія былі разбураныя ці падарваныя падчас адыходу гарнізона.

Будаваць тут умацаванні пачалі яшчэ ў канцы 19 стагоддзя. Гродзенская крэпасць - гэта вялікая колькасць абаронных аб’ектаў, але ж цэнтральнае месца займаюць менавіта фарты. Больш за сто гадоў таму яны акружалі Гродна з усіх бакоў, знаходзячыся ад горада на адлегласці каля 10 км. Зараз большасць з іх закінутыя - прайсці па падземных пакоях і зброевых майстэрнях Першай сусветнай вайны цікава, але небяспечна. Таму іх аднаўленню надаецца такое вялікае значэнне.

Аднымі з першых ажыццявіць удалую турыстычную ідэю вырашылі ўдзельнікі студэнцкіх будатрадаў Гродзенскага раёна. Вучні Раціцкай сярэдняй школы часта прыходзяць сюды на самастойныя экскурсіі па чацвертым форце. І зараз яны рыхтуюць аднаўленне гэтай масштабнай фартыфікацыі.

130-гадовая Гродзенская крэпасць (а тут 107 гістарычных аб’ектаў) - не адзінае месца, якое зараз крок за крокам стварае свой брэнд.

А ў адной з самых старажытных вёсак раёна - Зарачанцы - збіраюць цікавую тэкстыльную экспазіцыю - гродзенскага ручніка. Усё грунтоўна - кросны, воўна і, зразумела, ткалі з песнямі і лучынай. Каларыт ва ўсей беларускай прыгажосці.

Карагода адкрыццяў чакаць нядоўга. Музей пісанкі можна будзе наведаць ўжо напрыканцы красавіка, а чацверты форт Гродзенскай крэпасці ўпарадкуюць да чэрвеня, тады чакаюць і турыстаў.