Дзяржава робіць асаблівы акцэнт на сацыяльна-эканамічнае развіццё пацярпелых раёнаў

30 апреля 2016

Новыя спартыўныя комплексы і станцыі абезжалезвання, дзясяткі кіламетраў вадаправода ў Быхаўскім і Слаўгарадскім раёнах, будаўніцтва дарог, газіфікацыя. Менавіта на сацыяльна-эканамічнае развіццё пацярпелых раёнаў дзяржава робіць асаблівы акцэнт. Пра выніковасць гэтай работы вялі гаворку ўдзельнікі абласной акцыі-марафону, які носіць сімвалічную назву “Адраджэнне”. Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, ліквідатары і перасяленцы з усяго рэгіёна невыпадкова сабраліся ў Краснаполлі. Гэта адзін з найбольш пацярпелых раёнаў вобласці. Але сёння зразумела: жыць на гэтых тэрыторыях можна.

330 мільярдаў рублёў запланавана выдаткаваць сёлета з рэспубліканскага бюджэту на мерапрыемствы па аднаўленні і развіцці чарнобыльскіх рэгіёнаў. Пэўная частка сродкаў накіруецца і ў Краснаполле. Сёлета ў раёне плануецца газіфікаваць яшчэ 2 населеныя пункты і завяршыць другую чаргу фізкультурна-аздараўленчага комплексу.