Мінскае "Дынама" сёння згуляе з магнітагорскім "Металургам" у чэмпіянаце КХЛ

14 ноября 2018

Ці будзе другая перамога? Мінскае "Дынама" сёння на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" згуляе з магнітагорскім "Металургам" у чэмпіянаце КХЛ. У 19:25 прамая трансляцыя на спартыўным канале. У панядзелак "зубры" ў першай сустрэчы пад кіраўніцтвам Андрэя Сідарэнкі адолелі "Трактар" - 3:1.