Год моладзі ў Беларусі перадаў эстафету Году культуры

9 января 2016

2016-ы будзе прасякнуты атмасферай мастацтва. Ва ўсіх рэгіёнах пройдуць фестывалі, канцэрты, творчыя форумы. Будзе аказана падтрымка ахове помнікаў. Плануецца завяршыць рэстаўрацыю кінастудыі «Беларусьфільм» і мастацкага квартала ў Мінску. З'явяцца новыя фільмы і творчыя праекты. Своеасаблівы старт Году культуры будзе дадзены ў студзені падчас музычных вечароў ў Брэсце.

2016-ты азнаменуецца і значнымі датамі ў культурным календары. 75 - з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 25 гадоў - «Славянскаму базару ў Віцебску». Адзначаць і юбілеі з дня нараджэння Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы і Максіма Багдановіча.