Варажба на стары Новы год

14 января 2017

Не менш цікавая традыцыя - варажба ў ноч на стары Новы год. Люстэрка, свечкi i магiчныя словы.  Дзяўчыны ў гэты час аднаўляюць традыцыi каляднай варажбы, якія былi папулярнымi яшчэ ў часы iх прабабуль. Дарэчы, цiкавая дэталь - пытаннi, што цiкавяць прыгожую палову чалавецтва, за стагоддзi не змянiлiся. Праз калядны рытуал дзяўчыны спрабуюць высветлiць, якiм будзе жанiх, дзе сустрэнеш шчасце i з якога боку у сям'ю прыйдзе багацце.

 

Час з Каляднай ночы i да Вадохрышча лiчыцца самым магiчным. Згодна з фальклорнымi крынiцамi, маладыя дзяўчаты ўвечары збiралiся разам у сенцах цi лазні i з дапамогай збожжа, люстэрка, свечак i iншых  рэчаў зазіралі ў будучыню. Цiкава, што прадказваць лёс маглi нават боты. Іх кiдалi спінай - з таго боку, дзе ўпаў бот цi валёнак, i трэба чакаць жанiха.