Федэрацыя прафсаюзаў узнагародзіла пераможцаў фестывалю "Працоўныя таленты"

26 мая 2018

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці: урачы, банкаўскія работнікі, прадаўцы, муляры, слесары - прайшлі жорсткі конкурсны адбор.

Фестываль "Працоўныя таленты" аб'яднаў два маштабныя конкурсы - прафесійнага майстэрства і творчасці. Узнагародзілі і самых таленавітых работнікаў краіны - аматарскія вакальныя, танцавальныя калектывы - пераможцаў конкурсу "Новыя імёны Беларусі".