Штогадовыя прэміі Спецфонду Прэзідэнта ўручылі юным талентам у Гомелі

25 марта 2017

Штогадовыя прэміі Спецфонду Прэзідэнта і аблвыканкама ўрачыста ўручылі юным талентам у Гомелі. Сёлета каля 260 дзяцей з рэгіёна сталі пераможцамі і лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Узнагароды атрымалі 28 чалавек - навучэнцы мастацкіх устаноў і акцёры тэатраў. 10 сталі лаўрэатамі Спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. 18 атрымалі прэміі Гомельскага аблвыканкама.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі створаны ў 96-м годзе. Прэміі Гомельскага аблвыканкама ўручаюцца з 97-га года. За 20 гадоў яе ўдастоены больш за 500 адораных дзяцей з Гомельскай вобласці.