Дзень роднай мовы у Магілеве

24 февраля 2018

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў свеце.

Паводле звестак ЮНЕСКА, існуе 6 тысяч моў, 95 % з якіх захаваліся і знаходзяцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка з іх не мае сваёй пісьменнасці. На шчасце, у Беларусі не толькі захавалася мова, яна развіваецца, на ёй любяць размаўляць, выдаюцца кнігі, пішуць навуковыя працы і здымаюць кінафільмы. Беларусь – адна з нямногіх краін, якая мае Біблію на сваёй, беларускай мове, першадрукаром якой стаў Францыск Скарына. У Магілёўскай вобласці з нагоды міжнароднага дня стартаваў Тыдзень беларускай мовы і культуры. Які распачалі магілёўскія пісьменнікі. Яны сабраліся на творчую вечарыну, дзе чыталі свае творы, прысвечаныя малой радзіме.

Дарэчы, сёння, 24 лютага, уся краіна далучылася да адзінаццатай агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове.