Дайджэст падзей усходняга рэгіёна краіны

19 января 2019

Урачыстасці, прымеркаваныя да стагоддзя БССР. Дабрачынны канцэрт і пачатак продажу квіткоў на спектаклі Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму "М.@rt.кантакт". Чым запомніцца тыдзень для ўсходняга рэгіёна краіны? Даведаемся з дайджэста падзей.

Расказвае Андрэй Ястрабаў. Яшчэ адно ўпрыгажэнне Магілёва: пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыўся будынак Ленінскага РАУС. Сярод падарункаў - абраз Георгія Перамаганосца, сімвалічны ключ і сертыфікат на аргтэхніку. А яшчэ некалькі машын "Джылі". Галоўнае - палепшаныя ўмовы працы для калектыву: інспектараў, аператыўнікаў, пашпартыстаў. У будынку цяпер тры паверхі, таму ўдалося аб’яднаць усе службы. Сюды пераехалі аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі, крымінальна-выканаўчая інспекцыя. У РАУС створаны трэнажорны клас, пакой гісторыі і штаб на выпадак надзвычайных сітуацый.

Подзвіг ваенны і працоўны тых, хто змагаўся за вызваленне Беларусі і занёс свой уклад у аднаўленне роднай зямлі пасля Вялікай Айчыннай, ушанавалі ў Магілёўскай вобласці падчас святкавання стагоддзя БССР. Што прыкметна, усходні рэгіён даў краіне амаль аднолькавую колькасць раўназначных па самаадданасці Герояў Савецкага Саюза - 114 - і амаль столькі ж - 113 - Герояў працы. Юбілейныя медалі, шматлікія падзякі ўручаны ветэранам - тым, хто і сёння прымае ўдзел у грамадскім жыцці краіны. А таксама таленавітым сучаснікам.

Да марафону "Сагрэем дзіцячыя сэрцы" далучылася Магілёўская гімназія-каледж мастацтваў. Некалькі тыдняў юныя музыканты разам з выкладчыкамі праводзілі дабрачынныя канцэрты. Назбіралася значная сума. Частка сродкаў будзе накіравана хворым дзеткам сям’і з Мсціслава. А вось Аляксея Хрэсцічэнку - выхаванца Асіповіцкай школы-інтэрната - запрасілі асабіста і ў прысутнасці гасцей з Японіі, Латвіі і Літвы ўручылі жаданыя хлопчыку ноўтбук, мікрафон і відэакамеру.

Вясна стала бліжэй дзякуючы пачатку продажу квіткоў на спектаклі Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму "М.@rt.кантакт". Па традыцыі цэлы тыдзень сакавіка будзе напоўнены прэм’ерамі, класічнымі і сучаснымі пастаноўкамі. 23 спектаклі 23 тэатраў з 10 краін. У тым ліку з Расіі, Грузіі, Польшчы - як ад знаёмых гледачам труп, так і новых. Адкрые праграму форуму Брэсцкі акадэмічны тэатр, а таксама камедыя Мальера "Тарцюф" з Санкт-Пецярбурга. Пад форум аддадзеныя ўсе вялікія сцэны Магілёва.