У Беларусі працуюць больш за 50 адвакацкіх бюро

5 февраля 2014

Летась Беларусь заручылася прававой дапамогай і паразуменнем Шры-Ланкі, Сербіі і Інданезіі. Праграмы супрацоўніцтва на найбліжэйшыя гады таксама падпісаныя і з міністэрствамі юстыцыі Расіі, Украіны, Арменіі. Сёлета ж, паведамляюць у Мінюсце, адным з прыярытэтных кірункаў работы стала падрыхтоўка праекта дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Дакумент плануецца падрыхтаваць да 1 мая. Як чакаецца, у яго ўвойдуць нормы, якія ўжо сёння дзейнічаюць у Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы.


Прытрымліваючыся сусветных тэндэнцый, з 1 студзеня беларускія натарыусы перайшлі на самакіраванне. Пры гэтым дзяржава пакідае за сабой функцыі рэгулявання і кантролю. Упершыню ў Беларусі з'явіліся адвакацкія бюро - зараз іх у краіне больш за 50. А без малога 200 адвакатаў атрымалі магчымасць працаваць індывідуальна.