Больш карысных паслуг для мінчан сёлета з'явіцца на партале "Твой горад"

24 февраля 2018

На сайце 115.бел неўзабаве можна будзе не толькі паведаміць пра жыллёва-камунальныя пытанні, звязаныя з месцамі агульнага карыстання, але і заказаць платныя паслугі. Напрыклад, у рэжыме анлайн выклікаць хаус-майстра.

Сёлета такі маштабны камунальны праект значна пашырыць сваю геаграфію: партал "Мой горад" з'явіцца ва ўсіх гарадах, дзе пражывае больш за 100 000 чалавек.