Спрошчаныя пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай граніцы будуць часова закрытыя

25 сентября 2013
Сёння ўвечар спрошчаныя пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай граніцы будуць часова закрытыя для руху транспарту. У неўяздны спіс увайшлі таксама матацыклы і веласіпеды. Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта Украіны, з 20.00 у гэтых зонах будуць праводзіцца санітарна-каранцінныя мерапрыемствы. Перасячы мяжу можна будзе толькі пяшком. Тых ж, хто апынуўся за рулём, пагранічнікі будуць перанакіроўваць на бліжэйшыя міждзяржаўныя і міжнародныя пункты пропуску.

Акрамя таго, з 25 верасня часова забаронены ўвоз на тэрыторыю Украіны прадуктаў жывёльнага паходжання. Такая забарона будзе дзейнічаць да асобага распараджэння кампетэнтных органаў Украіны.