Больш за 5 тысяч маладых людзей Віцебскай вобласці ахопіць "Трэці працоўны семестр 2018"

12 мая 2018

Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў абласным цэнтры на тэрыторыі музея Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Сёлета Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі накіруе сваіх байцоў у будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, педагагічныя, экалагічныя, сэрвісныя і медыцынскія атрады. Моладзь будзе працаваць як на тэрыторыі вобласці, так і за межамі краіны – на Усебеларускай моладзевай будоўлі на Беларускай АЭС і ў дзіцячых аздараўленчых лагерах суседняй Расійскай Федэрацыі.

Дарэчы, сёлета беларускаму студатрадаўскаму руху спаўняецца 55 год. У гонар юбілейнай даты актывісты БРСМ на тэрыторыі музея Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова пасадзілі маладыя яблыні.