У Тэгеране адбыліся адначасовыя атакі на шэраг урадавых аб'ектаў

7 июня 2017

Двое злачынцаў узарвалі сябе. Паводле апошніх звестак, тэрарыстаў, што атакавалі парламент Ірана, было чацвёра - раніцай яны адкрылі стральбу ў бок ахоўнікаў. 12 чалавек загінулі, каля 30 - параненыя. Будынак быў блакіраваны супрацоўнікамі службаў бяспекі. Аналагічны напад экстрэмісты ўчынілі і ў маўзалеі імама Хамейні. Як стала вядома, у пахавальню прабраўся баявік з аўтаматам Калашнікава. Ён адкрыў бязладную страляніну па людзях, а пасля таго як закончыўся боекамплект, узарваў сябе. Адказнасць за абедзве атакі ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Трэцюю атаку ўдалося прадухіліць.