Блокбастар ад прафесійнага фатографа і гродзенскай міліцыі

11 ноября 2017

Іміджавыя фотаздымкі вартавых парадку хутка з'явяцца на білбордах абласнога цэнтра. Пакуль ідзе творчы працэс. У здымках удзельнічаюць спецназ, следчыя і нават група затрымання. Сцэнарый прадугледжвае эфектныя і сапраўдныя эпізоды будняў беларускай міліцыі. Лакацыі для ролікаў і фотаздымкаў падбіраюць па тэрыторыі ўсяго абласнога цэнтра.

Ужо знята 8 эпізодаў. Наперадзе праца яшчэ над 12. Творчы праект плануюць завяршыць да канца года.