Спрыяльныя ўмовы надвор'я дазволілі адкрыць ў Беларусі навігацыю

2 апреля 2016

Перад тым, як судна пакіне порт, на кожны з маршрутаў выходзяць эксперты - праверыць глыбіню. Актуальнасць гэтага пытання пацвердзіў мінулы год. З-за абмялелых рэк грузаперавозкі тады практычна спыніліся. У гэтым сезоне 8 філіялаў Беларускага рачнога параходства, сярод якіх і Гомель, гатовыя працаваць з поўнай загрузкай. Пакуль асноўную долю перавозак складае будаўнічы пясок.

Істотная крыніца даходу для параходства - у тым ліку і транспарціроўка буйнагабарытных грузаў. У гэтым сегменце рачнікі па-за канкурэнцыяй.