Беларуская сталіца працягвае падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў

4 мая 2019

Прыкладна палова нумароў у атэлях ужо забраніравана. А на першыя дні спаборніцтваў - да 90 працэнтаў. Прымаць гасцей у Мінску будуць больш як 20 гасцініц. Пры гэтым кошт пражывання ў гэты перыяд павялічваць не будуць. А каб падтрымаць спартыўную атмасферу, арганізуюць пункты па продажы афіцыйнай прадукцыі і сувеніраў, а таксама тэматычныя фотазоны. Персанал гасцініц прайшоў і дадатковыя лінгвістычныя курсы.

Усяго ж на мультыспартыўным форуме ў Мінску чакаюць больш як 30 тысяч гасцей з больш як 50 краін свету.