Беларуская медыцына пашырае геаграфію экспарту паслуг

1 апреля 2017

У Гродзенскай абласной бальніцы прааперыравалі грамадзянку Іспаніі. Жанчына паспяхова перанесла тры аперацыі і рыхтуецца да выпіскі. Як прызнаецца сама пацыентка, гродзенскую клініку ёй параілі родныя.

Чаму ж замежныя грамадзяне ўсё часцей спыняць свой выбар на беларускай медыцыне? Дзмітрый Смірноў пра экспарт медыцынскіх паслуг. Ніна Мітрошына-Дзедава больш за 20 гадоў жыве ў Іспаніі. Там ёй паставілі дыягназ “марбіднае атлусценне”. Але калі жанчыне тэрмінова спатрэбілася аперацыя, па лячэнне яна накіравалася больш чым за дзве з паловай тысячы кіламетраў ад дому – у Гродна.

Для пацыенткі выбар Гродзенскай клінікі апраўдаўся не толькі з фінансавага боку. Падчас дыягностыкі перад першай аперацыяй ўрачы выявілі ў жанчыны дадатковыя праблемы са здароўем.

Дарэчы, усе тры аперацыі гродзенскія ўрачы правялі з дапамогай лапараскапічных інструментаў. Гэта дазволіла значна зменшыць траўматычны эфект. І ўжо праз некалькі гадзін жанчына адчувала сябе добра.

Ніна ўжо паабяцала, што сур’ёзна зоймецца рэкламай беларускіх клінік сярод знаёмых, калі вернецца ў Барселону.

Пацыентка з Iспанii не адзiная, хто выбраў беларускую клiнiку замест заходнееўрапейскiх. Гродзенскiя ўрачы штогод прымаюць замежных пацыентаў з Польшчы, Расii, Вялiкабрытанii i нават ЗША.

Дасягнуць канкурэнтнай перавагі, кажуць нашы медыкі, дапамагло спалучэнне цэнавай прывабнасці з высокай якасцю лячэбных працэдур.

У Гродзенскай клініцы маюць намер развіваць экспарт медыцынскіх паслуг. Найперш па двух асобных напрамках – абновяць абсталяванне бальніцы і пашыраць маркетынгавыя і рэкламныя кампаніі за межамі Беларусі.