Прамую трансляцыю "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" глядзіце сёння ў 10:30

1 марта 2019
Прамая трансляцыя "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" пачнецца сёння ў 10:30. Трансляцыю забяспечыць Белтэлерадыёкампанія. Убачыць яе можна будзе на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і МТРК "Мір". Эфір у рэжыме рэальнага часу арганізуе і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.