БелАЗ адзначыў 70-годдзе

29 сентября 2018

Надзейная магутная тэхніка і ў той жа час брэнд, па якім пазнаюць нашу краіну! БелАЗ адзначыў 70-годдзе. Пад знакам юбілею праходзіць увесь гэты год, а ўрачыстасці прыйшліся да Дня машынабудаўніка, які ў Беларусі адзначаць заўтра. Напярэдадні ж Беларускі аўтазавод правёў прэзентацыю сваіх ноу-хау - кар'ернага самазвала на 290 тон, а таксама беспілотнай тэхнікі. Ужо гэтай восенню першы комплекс беспілотнікаў адправіцца на выпрабаванні ў Сібір.

Да юбілею БелАЗ падышоў з саліднымі дасягненнямі - па выніках гэтага года Беларускі аўтазавод выпусціць 800 самазвалаў. Гэта на трэць вышэй за леташні ўзровень.