“Азбука беларускага арнаменту”

27 февраля 2016

“Азбука беларускага арнаменту” - праект, прымеркаваны Году культуры, стартаваў у Магілёўскай вобласці. Маладыя творчыя людзі выбіралі арнамент, які найбольш падыходзіць ім па тэмпераменце і расказвалі яго значэнне іншым. Так, сімвалы "росквіт", "энергія" і "сонца" занялі сваё месца на гарадскіх білбордах - з іх пазнаёмілі маладыя таленты. Хутка ў Магілёве з’явяцца яшчэ тры білборды з новымі ўдзельнікамі і новымі арнаментамі.